Home

Рэклама

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Байкі пра БК

  • 09 Ліс 2009 at 11:58 AM
Одры 2

Каб ня так сумна было чакаць прэзентацыі, давайце пагуляемся. У ВЕРУ/ НЯ ВЕРУ. Вось вам 5 баек пра Беларускі Калегіюм (БК), а вы здагадайцеся, што праўда, што – не. Хто першы дасьць слушны адказ на ўсе 5 гісторый, той атрымае ў падарунак часопіс ПАМІЖ № 8!

1. Лекцыі Андрэя Хадановіча ў БК прыпалі акурат на сакавік 2006 году, і нашы навучэнцы бегалі з плошчы на лекцыі, з лекцый на плошчу. На адной з такіх лекцый Хадановіч сказаў палымяную прамову, і ў канцы дадаў “Жыве Беларусь!” У адказ усе прамаўчалі.

2. Аднойчы на семінары Валянціна Акудовіча мы зладзілі салодкі стол з нагоды провадаў Міхала Бараноўскага. А Акудовіч дастаў бохан хлеба і кавалак сала і сказаў: “Вы, дзеці асфальта, мабыць, і ня ведаеце, як трэба адпраўляць сапраўднага мужчыну ў войска. Вучыцеся”. А Паша Анціпаў пабег па гарэлку.

3. Максім Жбанкоў чытаў нам лекцыі пра маскультуру, паказваў урыўкі з розных фільмаў і кліпаў. І аднойчы, заместа фільма Хічкока, навучэнцы калегіюму пабачалі ўрывак з Цінта Браса. Але Жбанкоў не сканфузіўся і заўважыў: “Эротыка – гэта таксама адзнака масавай культуры”.

4. Марыйка Мартысевіч на нас апрабоўвала сваю кандыдацкую дысертацыю па маргінальных жанрах у беларускай паэзіі на матэрыяле “Народнага альбома”. Калі яна ў прыклад засьпявала “Надзеньку”, усе падхапілі і хорам загаласілі. Я ледзь не расплакалася.

5. Віталь Рыжкоў цяпер чытае ў калегіюме “Курс маладога слэмера”. І ў яго ўжо ёсьць свае вучні:)

Адказы не хаваю, так цікавей:)
Адказы ад маіх аднакурсьнікаў не прымаюцца. Вы і так атрымаеце аўтарскі асобнік!

Comments

( 31 камэнтар — Пракамэнтаваць )
[info]kirilllka wrote:
09 Ліс 2009 10:14 (UTC)
-
+
+
-
-
[info]ku_palinka wrote:
09 Ліс 2009 11:00 (UTC)
Адказ прыняты
[info]kirilllka wrote:
09 Ліс 2009 11:02 (UTC)
но я все равно на авторский смею рассчитывать;)
[info]ku_palinka wrote:
09 Ліс 2009 11:12 (UTC)
Вядома ж :)
[info]lukashyk wrote:
09 Ліс 2009 10:24 (UTC)
1 веру
2 веру
3 не веру
4 веру
5 веру
[info]ku_palinka wrote:
09 Ліс 2009 11:01 (UTC)
Адказ прыняты
[info]wnickey wrote:
09 Ліс 2009 10:26 (UTC)
1 не
2 так
3 так
4 так
5 не
[info]ku_palinka wrote:
09 Ліс 2009 11:02 (UTC)
Адказ прыняты
[info]andrus_lasko wrote:
09 Ліс 2009 10:59 (UTC)
1 -
2 -
3 +
4 +
5 -
[info]ku_palinka wrote:
09 Ліс 2009 11:02 (UTC)
Адказ прыняты
[info]andrus_lasko wrote:
10 Ліс 2009 08:54 (UTC)
ну раз шчэ ніхто не пераммог - можна прапанаваць іншы варыянт:
1. -
2. -
3. -
4. -
5. -
[info]ku_palinka wrote:
10 Ліс 2009 09:01 (UTC)
Віншую, гэта сапраўды ўсё падступная хлусьня :) А вам у падарунак ПАМІЖ! Прыходзьце на прэзентацыю!
[info]andrus_lasko wrote:
10 Ліс 2009 09:03 (UTC)
о, дзякуй =)
а можна замест сябе кагось прыслаць - я б з радасцю, але на жаль, не змагу, далекавата ((
[info]ku_palinka wrote:
10 Ліс 2009 09:18 (UTC)
Прысылайце! там будзе адмысловае ўручэнне. Як вас назваць?
[info]andrus_lasko wrote:
10 Ліс 2009 20:18 (UTC)
ну, назавіце Андрусём Ляско =)
[info]badaj wrote:
09 Ліс 2009 12:29 (UTC)
:) Аж карціць паўдзельнічаць. Але - маўчок.
[info]oskoltsev wrote:
09 Ліс 2009 12:54 (UTC)
1 -
2 -
3 +
4 +
5 -
[info]grafamanka wrote:
09 Ліс 2009 15:00 (UTC)
Да тэмы, толькі не да гэтай :)

Як вы трапілі ў БК? І як туды магу трапіць я?
[info]ku_palinka wrote:
09 Ліс 2009 15:59 (UTC)
Навучанне ў БК бясплатнае
У БК ёсьць некалькі праграмаў: журналістыка, найноўшая гісторыя, фатаграфія і філасофія/літаратура.
http://baj.by/belkalehium/programs.htm
У БК ў аддзяленне філасофіі/літаратуры патрапляюць праз сумоўе з Валянцінам Акудовічам. Гэтае ўступнае сумоўе адбываецца недзе ў кастрычніку - падчас набору. Сёлета яно ўжо адбылося. Але, калі вы хочаце пачаць зараз, то можаце знайсьці на сайце калегіюма кантакты і прыходзіць слухаць лекцыі. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень - дзьве пары. Гэта зусім не напружвае, але дае вельмі добры зараз мысьлення і эмоцый.
[info]nutranyburatina wrote:
09 Ліс 2009 19:07 (UTC)
гэта.. у мяне з'явілася падступная і карыслівая ідэя наконт прэзентацыі, алена казала, што вы хацелі неяк прадставіць мяне як мастака, дык вось, можна зладзіць аукцыен з удзелам карціны, якая скарыстана для вокладкі восьмага нумара...
[info]kirilllka wrote:
09 Ліс 2009 20:03 (UTC)
буду знать, что нужно запастись деньжатами:)
[info]ivan_da_marja wrote:
09 Ліс 2009 20:04 (UTC)
Андрэй, гэта харошая ідэя. я б і сама, магчыма, за яе пазмагалася :))

Юля, якая дамагалася ад вас афішаў.
[info]nutranyburatina wrote:
09 Ліс 2009 21:22 (UTC)
мяне пужае гэтае "магчыма"... каб мне яшчэ самому не прыйшлося плаціць бамонду, каб ен набыў у мяне штосьці)...
але ўсе ж такі заўтра схаджу і набуду рамку)
[info]ivan_da_marja wrote:
09 Ліс 2009 21:35 (UTC)
ага, схадзіце на ўсялякі выпадак. )))
[info]maryjka_ wrote:
09 Ліс 2009 20:55 (UTC)
усіх, хто паверыў у нумар 4, буду адфрэнжваць.
[info]kacia_kaciaryna wrote:
09 Ліс 2009 21:50 (UTC)
веру ў другое і трэцяе
[info]hanka_shept wrote:
09 Ліс 2009 22:05 (UTC)
ааааа, Поля, я плааачу :D
[info]fat1901 wrote:
09 Ліс 2009 23:26 (UTC)
"паМіЖ" - гэта эротыка?
[info]ku_palinka wrote:
10 Ліс 2009 07:28 (UTC)
Вядома ж! Вас (ня пмятаю, ці пераходзілі мы на ты), Паша, толькі гэтым і можна на вечарыну заманіць:)
[info]fat1901 wrote:
10 Ліс 2009 15:17 (UTC)
Як казаў Віня-Пых: "Ну, калі ў вас больш нічога няма..." :)
[info]dzienn wrote:
10 Ліс 2009 00:03 (UTC)
1 - не змаўчалі б.
2 - да запраста :)
3 - калі б паказаўся які такі ўрывак - Макс бы так і сказаў.
4 - а што - яна можа ;) хаця нічога ня ведаю ані пра ейны дысэр, ані пра вашую здольнасьць падвываць і плакаць )) таму - ня ведаю
5 - слаба абазнаны ў тых слэмах - але вельмі моцна сумняюся што ёсьць гэткі афіцыйны курс

Edited at 2009-11-10 00:05 (UTC)
( 31 камэнтар — Пракамэнтаваць )