Home

Рэклама

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ПАМІЖ № 8 - ПРЭЗЕНТАЦЫЯ!

  • 05 Ліс 2009 at 3:02 PM
Одры 2
Вось і надышоў час прэзентацыі, якой мы так даўно чакалі. 
Часопіс выйшаў з друку і пахне друкарняй.
Прэзентацыя праз тыдзень.
У ёй прымуць удзел нашы выкладчыкі Алесь Анціпенка, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, нашы папярэднікі Віталь Рыжкоў, Марыйка Мартысевіч, Сярж Мядзведзеў, а таксама мы, выпускнікі Беларускага калегіюму.


Праўда, шыкоўная афішка?


Дарэчы, распаўсюд вітаецца:)
Не ўсё ж па хатах сядзець!
 

У “дзіцячым” нумары часопіса можна сустрэць тэксты Віталя Рыжкова [info]ryzhkou, Насты Манцэвіч [info]n_mancewich, Уладзя Лянкевіча [info]valodzi4ak, Міхала Бараноўскага, Ганкі Шэпт [info]hanka_shept, Святланы Богуш [info]bahuslava, Кірылы Анохіна [info]alyrik,  Паўла Анціпава [info]paulantipov, Андрэя Пакроўскага [info]nutranyburatina, Кірылы Дубоўскага [info]kirilllka, Ігара Кулікова [info]gwlan, Алесі Лапіцкай, Ані Міхальчук [info]badaj, Наталкі Харытанюк [info]z_hary, філасофскія эсэ Вольгі Давыдзік [info]filosofinja, Вікторыі Осіпчык, Галляша Дзянісава [info]zalgiun_karalus, пераклады Рэя Брэдберы (перакладчык [info]ku_palinka), Яна Бжэхвы (перакладчык [info]piatrovich), Джойс Кэрал Оўтс (перакладчык [info]ivan_da_marja), Алешандры Радрыгеша (перакладчык [info]ajnene)і інш. У выданні выкарыстаны інтэрв’ю з беларускімі перакладчыкамі дзіцячай літаратуры Дзмітрыем Плаксам, Максам Шчурам [info]kasmach, Уладзімірам Сіўчыкавым, Сяргеем Сматрычэнкам [info]smatrycenka, Віталём Воранавым [info]voranau, Верай Жыбуль [info]zhadanka, Сяржам Мядзведзевым [info]siarzh.

Comments

( 16 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
[info]ecologys wrote:
05 Ліс 2009 13:13 (UTC)
о, не знал что вы в БК)
афиша зэбэст оф зэбэст. это тот памиж что о детстве?
Сейчас перепощу объявление себе в жж.
[info]ku_palinka wrote:
05 Ліс 2009 13:18 (UTC)
ага, я ў БК:) Усе тры гады была. Менавіта пра дзіцінства. А адкуль вы ведаеце?

А ад афішкі я ў захапленні. Настальгія!
[info]ecologys wrote:
05 Ліс 2009 13:20 (UTC)
я в БК сейчас на 3 курсе. Вы к нам в прошлом году приходили, расказывали)
[info]ku_palinka wrote:
05 Ліс 2009 13:23 (UTC)
:)
А вы пра крызіс:) Ну посьпехаў вам!
[info]alesarkush wrote:
05 Ліс 2009 13:18 (UTC)
а аўтары тыя ж самыя... неяк гэта прытаміла
[info]ku_palinka wrote:
05 Ліс 2009 13:22 (UTC)
за выпускнікамі калегіюму хаваюцца новыя імёны:)

У “дзіцячым” нумары часопіса можна сустрэць вершы Віталя Рыжкова, Насты Манцэвіч, Уладзя Лянкевіча, Міхала Бараноўскага, Ганкі Шэпт, прозу Паўла Анціпава, Андрэя Пакроўскага, Кірылы Дубоўскага, Ігара Кулікова, Алесі Лапіцкай, Ані Міхальчук, Святланы Богуш, Кірылы Анохіна, філасофскія эсэ Вольгі Давыдзік, Вікторыі Осіпчык, Галляша Дзянісава, пераклады Рэя Брэдберы, Яна Бжэхвы, Джойс Кэрал Оўтс, Алешандры Радрыгеша і інш.
[info]valodzi4ak wrote:
05 Ліс 2009 13:25 (UTC)
ja miarkuju, 6to tam buduc' i in6yja liudzi, jakija ulasna kaliegijumaucy, alie ichnyja imiony nikomu nie viadomyja, tamu ich i nie pisali
[info]ku_palinka wrote:
05 Ліс 2009 13:33 (UTC)
А вы ходзіце на прэзентацыі кніг невядомых аўтараў?
[info]alesarkush wrote:
05 Ліс 2009 13:47 (UTC)
Я хацеў бы папрысутнічаць на прэзэнтацыях кніг наступных аўтараў: Франц Сіўко, Сяргей Балахонаў, Сяргей Рублеўскі, Лера Сом, Віктар Сазонаў, Максім Клімковіч, Уладзімір Сцяпан, Уладзіслаў Ахроменка, Леанід Галубовіч, Сяргей Кавалёў, Вінцэсь Мудроў (вельмі хачу!!!), Наталка Бабіна, Алесь Разанаў (!!!), Ева Вежнавец, Югася Каляда, Юры Станкевіч, Ігар Сідарук, Міхась Андрасюк...

гэта толькі тыя імёны, што адразу прыйшлі ў галаву

усе супэрвядомы, класіка!
[info]ku_palinka wrote:
05 Ліс 2009 14:21 (UTC)
у тым та і рэч, што ПАМІЖ - гэта стартавая пляцоўка для маладых аўтараў. Іх ніяк яшчэ нельга назваць класікай. І таму, калі напісаць толькі імёны пачаткоўцаў, мала хто прыйдзе. Вось яно што :) А аўтараў вы цудоўных пералічылі, аднак на пытанне так і не адказалі: ці пайшлі б на прэзентацыю, калі б там выступалі незнаёмыя вам аўтары?
[info]alesarkush wrote:
05 Ліс 2009 14:32 (UTC)
проста мне здаецца, з гэтымі імёнамі, якія я вельмі люблю, сёньня перабольшваюць, на афішы любой літаратурнай падзеі, ці то фэстываль, ці то якое іншае мерапрыемсва, - гэтыя імёны. І калі б я схадзіў на іх раз - на другі б не пайшоў бы, бо шкада свайго часу.
[info]kirilllka wrote:
05 Ліс 2009 13:30 (UTC)
а па хатах то нонче сидеть безопасней
очень хочу посмотреть, что у вас вышло. а афишка всем хороша кроме того, что средний человек в Троицком предместье без точного адреса может найти лишь Банана-кафе)
[info]ku_palinka wrote:
05 Ліс 2009 13:36 (UTC)
Re: а па хатах то нонче сидеть безопасней
:)
Ну калі сярэдні чалавек захоча патрапіць на прэзентацыю, я яго правяду :)
[info]fat1901 wrote:
05 Ліс 2009 21:17 (UTC)
Афіша, канешне, страшненькая :) Але ж з душой. Уваход вольны? Там не напісана.
[info]ku_palinka wrote:
06 Ліс 2009 07:15 (UTC)
У нас на ўсе прэзентацыі ўваход вольны :)
[info]hanka_shept wrote:
08 Ліс 2009 00:17 (UTC)
ага, нічо такая афішка! у каляровым выкананні "весялосьць падчас чумы":D і піпл такі на шухеры, і штука такая - ням-ням-ням, ыыы
а я ўжо з нэтам, ля-ля-ля
так што пішыце пісьма
( 16 камэнтароў — Пракамэнтаваць )