Вы праглядаеце журнал [info]ku_palinka

Папярэдні запіс | Наступны запіс


Я люблю чытаць, як жыжысты рэфлексуюць з нагоды жж.
Многія пішуць, што яны цярпець ня могуць пасты ў рэжыме копі-паст, розныя навіны, самакапанні, тупыя фоткі. Іншым наадворот нецікавыя лытдыбры.
А я вось чо думаю. У мяне ў сябрах самыя розныя людзі. Ад тысячнікаў да дзесятачнікаў. І ўсе яны цікавыя мне па-рознаму.
Возьмем, напрыклад, тысячнікаў. Ёсьць некалькі спосабаў стаць тысячнікам.
1. Посьціць розныя падборкі фатаздымкаў і карцінак. Сярод іх мае любімыя [info]lamma_mamma , [info]katoga , [info]olgavetrova 
2. Посьціць розныя кур'ёзныя выпадкі і навіны з прыкольнымі фатаздымкамі. У мяне ёсьць адзін такі [info]durakdurakom. Ці проста знайсьці сваю нішу ў жж-журналістыцы, як гэта зрабілі [info]budimir , [info]burbalka , [info]zmagarka 
3. Посьціць нешта такое агульнажаночачалавечае крэатыўнае, іх у мяне зусім мала [info]muha_elka , [info]miumau , [info]rikki_t_tavi 
4. Проста быць шырока вядомай асобай у вузкіх колах [info]abrykos , [info]adam_hlobus , [info]andrej_voronin , [info]annahonda , [info]khadanovich , [info]maryjka_ , [info]ul_sciapan , [info]bakushinskaya  
Вядома, ёсьць мноства розных прычын, але чорт з імі.
Адзінае, што заўважыла:  каменціць тысячнікаў амаль бессэнсоўна, усё адно твой камент загубіцца сярод тысячы іншых каментаў. Проста чытаю, гляджу і атрымліваю асалоду. Яшчэ ў мяне часам такое адчуванне, што вось гэтыя тысячнікі часта ў разгубленасьці: хто ўсе гэтыя людзі? Мне іх шкада часам.

Сяброў, якіх я ведаю ў жыцьці, я ніколі не прагортваю, мне заўжды вельмі цікава супастаўляць два ўражаньні, якія яны робяць на мяне ў жыцьці і жж-жыцьці. Але некаторыя фрэнды, якія пераважна пішуць лытдыбр, для мяне ўжо сталі амаль вось такімі блізкімі, як і рэальныя знаёмцы. Ага, лытдыбры я люблю, толькі іх яшчэ трэба ўмець пісаць:) Натуральна з большай увагай стаўлюся да тых, хто мяне каменціць. Для мяне вельмі важная зваротная сувязь, я тады больш рэльефна  ўяўляю асобу.

Ага, пра навіны і копі-паст. Успрымаю толькі, калі ўсё гэта пададзена праз прызму свайго ўласнага ўспрыняцьця, калі навіна ці нечы пост спарадзіў у аўтара нейкую думку, развагу, успамін. Каб за навіной была бачная асоба.

Люблю, калі вывешваюць  людзі вынікі сваёй творчасьці.  Мая стужка - гэта своеасаблівы мікс мастацкай галерэі, літаратурнай кавярні і хэнд-мэйд крамы.

Адным чынам мне сярод вас вельмі ўтульна:)
     

Comments

( 53 камэнтара — Пракамэнтаваць )
[info]asya_17 wrote:
13 Тра 2009 13:27 (UTC)
ніклікабеланыя спасылкі

а хто такая bakushinskaya?
[info]ku_palinka wrote:
13 Тра 2009 13:29 (UTC)
Выправіла. Вольга бакушынская - расейская журналістка і тэлевядоўца Вольга Б. - вядзе праграму "Скандальная жызнь с Ольгой Б."
Безназоўнае - [info]asya_17 - 13 Тра 2009 13:30 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]lamma_mamma - 14 Тра 2009 22:20 (UTC) - Expand
[info]euga wrote:
13 Тра 2009 13:30 (UTC)
І я люблю лытдыбры і абажаю ведаць, хто ўсе гэтыя людзі. :)
[info]ku_palinka wrote:
13 Тра 2009 13:32 (UTC)
Ой, а вас, Аксана, я вельмі люблю. Таму што вы для мяне болей чым рэльефны выкладчык! І з вашымі поглядамі я практычна заўжды згодная.
Безназоўнае - [info]asya_17 - 13 Тра 2009 13:41 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]ku_palinka - 13 Тра 2009 13:59 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]asya_17 - 13 Тра 2009 14:00 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]euga - 13 Тра 2009 18:07 (UTC) - Expand
[info]jenny_sparrow wrote:
13 Тра 2009 13:31 (UTC)
А я тысячников в друзья не добавляю. Мне очень важна обратная связь, а с тысячниками ее не дождешься. У меня есть только eregwen, которая в друзьях более чем у 1000 народу. Но она действительно замечательная :)
[info]ku_palinka wrote:
13 Тра 2009 13:36 (UTC)
Зафрэндзіла:) Сапраўды яна вельмі патрапляе ў мае інтарэсы.
Безназоўнае - [info]asya_17 - 13 Тра 2009 13:42 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]annahonda - 13 Тра 2009 17:01 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]jenny_sparrow - 14 Тра 2009 06:06 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]annahonda - 14 Тра 2009 15:20 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]jenny_sparrow - 15 Тра 2009 05:58 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]lamma_mamma - 14 Тра 2009 22:22 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]jenny_sparrow - 15 Тра 2009 05:57 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]lamma_mamma - 15 Тра 2009 07:48 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]jenny_sparrow - 15 Тра 2009 07:50 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]ku_palinka - 15 Тра 2009 06:22 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]lamma_mamma - 15 Тра 2009 07:46 (UTC) - Expand
[info]ryzhkou wrote:
13 Тра 2009 13:47 (UTC)
з тысячнікаў у мяне толькі дзяўчаты - вера4ка і ізюбр - у якасьці выключэньня)
[info]ku_palinka wrote:
13 Тра 2009 13:50 (UTC)
Неяк раней не заўважала, які ў вас, Віталь, стыльны ЖЖ:)
Заўжды чытала ва ўласнай фрэнд-стужцы, а каменціць вершы я ня ўмею:(
Безназоўнае - [info]ryzhkou - 13 Тра 2009 13:57 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]ku_palinka - 13 Тра 2009 14:01 (UTC) - Expand
[info]ul_sciapan wrote:
13 Тра 2009 14:24 (UTC)
А я Вас заўжды чытаю... Цікава... )))
[info]ku_palinka wrote:
13 Тра 2009 14:29 (UTC)
Огого! Зьдзівілі:)
[info]annahonda wrote:
13 Тра 2009 17:04 (UTC)
Ну не думаю, што украінцы і расеяне фрэндзяць мяне як "шырокавядомую асобу". А між тым, толькі 30 адсоткаў маіх фрэндоў -- беларусы...
[info]ku_palinka wrote:
14 Тра 2009 06:37 (UTC)
Ну ваш феномен для мяне невытлумачальны:) Я чытаю вас не таму, што вы літаратурны крытык, а таму што цікавая жанчына.
Безназоўнае - [info]krywal - 18 Тра 2009 09:20 (UTC) - Expand
[info]siarhiejsalas wrote:
13 Тра 2009 17:55 (UTC)
Асабісты, непаўторны почырк (стыль) і шчырасьць - вось гэта вабіць найбольш у некаторых маіх фрэндаў
[info]vadim_i_z wrote:
13 Тра 2009 18:14 (UTC)
Помню, кто-то в ленте насмешил меня постом: А вы когда-нибудь отфрендивали тысячника?
[info]budimir wrote:
14 Тра 2009 06:05 (UTC)
Да, это серьёзный моральный поступок. Практически подвиг.
[info]budimir wrote:
14 Тра 2009 05:50 (UTC)
5. Цi то пiсаць пра ўсiх вышэй згаданых.))

6. Тысячнiкамi часьцяком робяцца "мэханiчна" - заносячы ў фрэнды паўтары тысячы.

Edited at 2009-05-14 06:04 (UTC)
[info]ku_palinka wrote:
14 Тра 2009 06:24 (UTC)
5. Зусім не імкнуся:) Дарэчы, яшчэ цікавая рыса тых, хто сочыць за сваім рэйтынгам у жж, гугліць спасылкі на сябе:))
А што да мяне, зусім не імкнуся да папулярнасьці: лытдыбры пішуцца не для тысяч чытачоў.
Безназоўнае - [info]annahonda - 14 Тра 2009 15:25 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]budimir - 14 Тра 2009 15:51 (UTC) - Expand
Безназоўнае - [info]ku_palinka - 15 Тра 2009 06:32 (UTC) - Expand
[info]budimir wrote:
14 Тра 2009 06:01 (UTC)
Дарэчы, чаму вы называеце "тысячнiкамi" тых, хто iмi не зьяўляецца? У мяне, да прыкладу, няма тысячы падпiсчыкаў.

Цалкам незнаёмыя наведнiкi прыходзяць толькi тады, калi паведамленьне раптам трапляе ў топ. Але нават тады я намагаюся адказваць на ўcе зьмястоўныя камэнтары.
[info]ku_palinka wrote:
14 Тра 2009 06:22 (UTC)
Я вас прывяла ў прыклад як жж-журналіста, у вас у профілі ўвогуле не знайшла, колькі ў вас чытачоў. Калі што, магу выкрэсьліць:))) Я ж не прэтэндую на аб'ектыўны агляд рэйтынгаў. Пост пісаўся для таго, каб акрэсьліць мае ўласныя зацікаўленьні.
Безназоўнае - [info]budimir - 14 Тра 2009 06:23 (UTC) - Expand
[info]jubka wrote:
14 Тра 2009 11:20 (UTC)
У меня тоже мало тысячников в друзьях. Художница Виктория Кирдий (ее рисунки всегда поднимают настроение) [info]kirdiy, писательница Марта Кетро [info]marta_ketro (нравится стиль, но не нравится, что ее часто выносит куда-то ниже пояса), [info]timbuktoo (это журналист Алина Фаркаш, которую я полюбила еще с того времени, когда читала "Космо").

Но тысячников я практически никогда не комментирую. У них комментов и так - выше крыши. И обычно, все, что хотелось сказать, уже сказано кем-то до.
[info]ku_palinka wrote:
14 Тра 2009 11:31 (UTC)
ага, і я пра тое ж:)
[info]andrej_voronin wrote:
14 Тра 2009 19:06 (UTC)
Я чытаю фрэнд стужку ўрыўкамі і фрагментарна, часцей праз фільтры. Вас, дарэчы, чытаю ўважліва, але на каментары зусім не застаецца часу. Ды і цяжка бывае каментаваць, бо добры каментар напісаць так жа складана, як добры постынг зрабіць! )))
[info]ku_palinka wrote:
15 Тра 2009 06:18 (UTC)
:)
Згодная. Але я часам каменчу, каб аўтар адчуваў увагу да сябе, часам проста не магу змаўчаць. Але вось пад вашым пастом пра балота я проста замерла ва ўтрапенні. Хочаце, як напішу дыплом (галоўная часта яго ў мяне пра канцэпт балота), пасьля каментам павешу ў вас цэлую частку))))))
Безназоўнае - [info]andrej_voronin - 15 Тра 2009 12:39 (UTC) - Expand
[info]lamma_mamma wrote:
14 Тра 2009 22:19 (UTC)
Дзякуй прыдзякуй за прыемныя словы)))
Дарэчы, у мяне немагчыма згубіцца ў каментах))
Зрабіла выснову: буду больш цябе каменціць :)
[info]ku_palinka wrote:
15 Тра 2009 06:13 (UTC)
А ў мяне рэдка знаходзяцца словы для класных падборак ккарцін і здымкаў, як і для вершаў. Так што калі я не каменчу, гэта ня значыць, што не гляджу. Я заўжды лажу пад кат!
[info]krywal wrote:
18 Тра 2009 09:20 (UTC)
тысячнік-нятысячнік - якая розьніца? абы чалавек быў харошы і пісаў цікава :)

напрыклад, лебедзеў самы растысячнік, але такі мудак, што проста жах. ці лук'яненка.
[info]ku_palinka wrote:
18 Тра 2009 10:37 (UTC)
Дык я згодная, проста так вырашыла прызнацца фрэндам, за што я іх люблю.
Безназоўнае - [info]krywal - 18 Тра 2009 10:38 (UTC) - Expand
( 53 камэнтара — Пракамэнтаваць )