Папярэдні запіс | Наступны запіс
І так, як і абяцала, падводжу вынікі тэставанкі.
Адразу скажу, што давялося быць дэмакратычнай, і ў выпадку з яйцамі залічваць таксама масла, малако і сьмятану, бо, на жаль, ніяк не магу дакументальна пасьведчыць на карысьць аднаго з варыянтаў . А ў выпадку з Пане Каханку прымаць таксама пане дабрадзею, пане гаспадару, а таксама пане Езус - выключна, каб пазьбегнуць рэлігійных канфліктаў.
З Рагнедай таксама давялося быць лаяльнай, бо дакладна ня чула, што яна пра Валодзьку там плявузгала - залічвала сына рабыні, рабыніча, рабычыча і нават рабуціча.
1) Трэба дома бываць часьцей - верш Барадуліна
2) Зямля пад белымі крыламі - кніга Караткевіча
3) Або пан, або прапаў - прыказка
4) Малая падарожная кніжка - кніга выбраных псалмоў і малітваў, выдадзеная Скарынам
5) 1529, 1566, 1588 - гады выдання Статута ВКЛ
6) Ворагам Беларушчыны - верш Янкі Купалы
7) Агульная млявасьць і абыякавасьць да жыцьця - устойлівы выраз
8) Толькі ўзяўся за яйца, дык малако (масла, сьмятана) прапала
9) Хрэн вам у вочы - прымаўка з п'есы "Пінская шляхта"
10) Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе - з песьні Лявона Вольскага "Тры чарапахі"
11) Цацанкі-абяцанкі - дурню радасьць - прыказка
12) А, можа, вас яшчэ і пучыць? - рэкляма Альмагель-нэа на трасянцы
13) Паміж Польшчай і Расеяй полька беларуская - песьня на верш Дранько-Майсюка
14) Не пакідайце ж мовы беларускай, каб ня ўмёрлі - афарызм Багушэвіча з прадмовы да "Дудкі беларускай"
15) Міколка-паравоз - аповесьць Лынькова
16) Сын за бацьку не адказвае - канцэптуальныя словы Сталіна, якія гучаць у шмат якіх творах кшталту "Вязьмо" Зарэцкага або "Аблава" Быкава
17) Каго любіш? - Люблю Беларусь! - Дык узаемна. Пароль паўстанцаў 1863 года - мой любімы пункцік!
18) Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць - цытата з "Пагоні" Багдановіча
19) Мёртвым не баліць - аповесьць Быкава
20) Мой родны кут, як ты мне мілы - цытата з "Новай зямлі" Якуба Коласа
21) Не хачу разуць рабыніча - словы Рагнеды, якая не хацела замуж за сына рабыні Уладзіміра, Яраполка ёй падавай!
22) Абое рабое - прымаўка
23) Саша і Сірожа - дуэт, сьпяваюць Калыханку на трасянцы
24) Дзьве душы - аповесьць Гарэцкага - рэкамендую
25) намацаць галінамі сонца - канцэпт-цытата з трылогіі "На ростанях" Якуба Коласа
26) Пане Каханку - каларытны перасанаж беларускай гісторыі, з Радзівілаў
27) Выбачайце, калі ласка - п'еса Макаёнка
28) Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца - фраза з менскага метро
29) Ні Богу сьвечка, ні чорту качарга - прыказка, якая фігуруе ў п'есе Купалы "Тутэйшыя"
30) Дзьве дзюркі ў носе - і сканчылося - фінал п'есы "Паўлінка" Янкі Купалы
Але напачатку колькі перлаў, якія мяне шчыра пацешылі :)))
Або пан, або прапан
Або пан, або БелаПАН
Малая спадарожная кніжка
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерла!
Ні Богу сьвечка, ні чорту качарыжка
Ні Богу сьвечка, ні д'яблу цнатлівіца
Ну а больш за ўсіх аджог
fat190, чытайце ягоную версію тэста на або ў каментах да тэставанкі.
Усе каменты раскрытыя:)
Усім дзякуй за удзел!
Як вам тэставанка? Ці лічаце вы, што яна сапраўды ў нейкай ступені паказвае, наколькі ты беларус?

Comments
а давайте я буду вычитывать ваши тексты?)
на мой взгляд тест принципиально отличается от того, что в Коммерсанте. там были вопросы, на которые можно легко ответить, находясь в современном российском контексте и по верхам зная русскую литературу и историю. что я, собственно и доказала, пройдя все три тура с 5 ошибками в сумме.
а вот "А, можа, вас яшчэ і пучыць?" или "намацаць галінамі сонца", или Пароль паўстанцаў 1863 года - достаточно специфические вопросы. вам так не кажется?)
это скорее не тест на беларускасць, а викторина от жж-юзера ku_palinka )
Проста рускую культуру сапраўды можна ведаць па верхах, таму што яна на версе - па тэлевізіі, у размове. Беларускую культуру раней можна было ведаць з урокаў гісторыі, з друку, кніг. Цяпер гэта немагчыма - ніводнага фільму па-беларуску, ніводнай перадачы.
Я і так спрабавала быць па магчымасьці аб'ектыўнай і ня парыць толькі літаратуру.
Да таго ж я складала ня столькі тэст на беларускасьць, колькі тэст на веданьне прэцэдэнтных тэкстаў. На мой погляд, тэст і так вельмі просты. Амаль усе адказалі больш як на 20 пунктаў.
Цікава, а якім вы бачыце тэст на беларускасьць - дайце з дзясятак пытаньняў.
Такім?
http://www.belradio.fm/by/162/listentou
http://www.euroradio.fm/by/174/listento
http://www.euroradio.fm/by/518/listento
http://www.euroradio.fm/by/205/listento
в общем (я думаю, что и вы согласитесь), "беларускасть" проверяется не тестами. и даже не языком...
энивей, ваш тест был хорош :)
калі енпамыляюся, я нават стаўся аўтарам пэрлу :)))
дзякуй!
дарпэчы ў ЖЖ Бацюкова была цікавая апытанка
Мне здаецца, пэўную беларускасць вызначыць магчыма, але ня толькі ведамі яна вызначаецца.
а з альмагелем падстава нейкая. гэта зь якога літаратурнага твору? :)
увогуле, апытанка сапраўды класная, але яе трэба крыху карэктануць - і тады можна нават не дзеля прыколу, а проста так запускаць:)
А што б ты карэктанула?