Да шчаслівай падзеі ў жыцці нашай сям'і я ледзь паспела скласці пяцікніжжа пра цяжарнасць у белліце.
Вось жа яно.
Вось жа яно.
Вось і скончыліся нашы штотыднёвыя пасядзелкі на гуртку для цяжарных, які сабрала Ліза Шэфер, маці дваіх дзетак.
Прыватна для мяне гурток стаўся прарывам у вакууме, струменем асабіста пражытай, эмацыйна афарбаванай інфармацыі, якая адклалася ў падкорцы лепш за ўсякія артыкулы і кнігі. Дасьведчаныя шчодра дзяліліся сваім досьведам, а навічкі сквапна хапалі ўрыўкі гэтага досьведу, каб быць папярэджанымі, падрыхтаванымі, узброенымі, моцнымі і гатовымі да нараджэння дзіцяці. Па праўдзе, я ўсё адно не да канца гатова, хоць ужо і тэрмін салідны, аднак мне нашмат лягчэй і цяпер, падчас цяжарнасьці, і спадзяюся, будзе падчас родаў, калі я буду ўспамінаць тую атмасферу спакою і расслаблення, даверу і ўзаемаразумення, якая панавала на нашых сустрэчах.
Я экстраверт, галоўныя крыніцы энэргіі для мяне - гэта людзі. І вельмі важна, каб думкі і намеры людзей, якія вакол мяне, перагукаліся з маімі, падабаліся мне, грэлі і цешылі мяне. Я заўжды імкнуся стварыць вакол сябе кола людзей, блізкіх мне па духу, з якімі мне добра і камфортна. Асабліва ў такім важным і інтымным пытанні, як цяжарнасьць, роды, гадаванне і выхаванне дзяцей. І я вельмі ўдзячная Лізе, што яна стварыла для нас такое кола, у якім было сапраўды ўтульна.
Што да парадаў знаёмым, я далёка ня ўсім буду раіць Лізу як спецыяліста (вядоўцу гуртка, семінару ці лекцыі, кансультанта па ГВ ці слінгах, доўлу), бо далёка ня кожнаму наогул патрэбныя парады. Я буду раіць яе толькі тым, хто зможа сапраўды ацаніць яе дапамогу. А гэта скіраваныя на самаўдасканаленне, свядомыя і адказныя людзі, адкрытыя да новай інфармацыі і цярпімыя да чужога меркавання. Такіх, насамрэч, ня так і шмат.
Погляд на роды - гэта сапраўды шмат у чым погляд на жыццё. На гуртку былі і тыя, хто ўжо нараджаў у радзільні, і тыя, хто ўжо нараджаў дома, і яны ўжо зрабілі для сябе высновы на другую цяжарнасць, і тыя, хто яшчэ збіраецца зацяжарыць, і тыя, хто ўпершыню выбіраў для сябе свой варыянт родаў. Гэты выбар можна зрабіць бяздумна, як усе, а можна асэнсавана абраць лепшае для цябе і тваёй сям'і, папярэдне азнаёміўшыся з ўсімі варыянтамі, статыстыкай і водгукамі відавочцаў. І хоць для сябе на дадзеным этапе я ня бачу магчымасьці нараджаць дома, я вельмі разумею тых, хто робіць для сябе такой выбар. Тыя, хто наважваецца нараджаць у радзільні, таксама робяць для сябе шматступеньчаты выбар: найперш самой радзільні, далей хадзіць на курсы ці не, дамаўляцца з доктарам ці не, партнёрскія ці не, натуральныя ці кесарава, грудное малако ці сумесь, вазок ці слінг, калыска ці супольны сон, высаджванне ці памперсы і г.д. Мне было цікава дазнацца пра існаванне альтэрнатываў і пазначыць для сябе прыярытэты - без адназначнасьці, месіянства і фанатызму. За гэта я ўдзячная ня толькі Лізе, але і ўсім гурткоўцам.
За час гуртка, праз абмеркаванне і самаўдасканаленне я дала рады сваім страхам - а гэта шмат чаго вартае.
І яшчэ, менавіта дзякуючы Лізе я ўсьвядоміла, што мой лад жыцця змяніўся не на пару тыдняў ці месяцаў, цяпер я правяду ў дэкрэце 2-3 гады, і таму прыбыванне дома трэба зрабіць як мага больш насычаным, камфортным і прыгожым. Пачну я хіба з хатняга гардэробу, у тым ліку з карміцельнай вопраткі, каб не хадзіць па хаце з аголенымі грудзьмі наперавес, у расхрыстаным халаце, начнушцы ці спартовым касцюме. Набуду мульціварку, каб гатоўка займала няшмат часу. Слінг у мяне ўжо ёсць. І па магчымасьці буду прысвячаць свой час ня толькі дачушцы, але і працы, і сабе, і мужу, і нават сябрам. Прынамсі, мне вельмі хочацца верыць, што ў мяне ўсё атрымаецца)))

А падзяліцеся, калі ласка, музыкай, пад якую вы можаце легчы, расслабіцца і ні пра што ня думаць. А то я ўжо заездзіла свае некалькі альбомаў з шумам мора, хочацца нечага новага, ды каб спампаваць можна было. Дзякуй вам!
І восень, і зіма цешылі сёлета мяне сваімі найлепшымі праявамі. А фотак пасьля Нарвегіі зусім няма, пусцее фоцік.
Прыгледзела даўно, што па дарозе з Мачулішчаў так і не прыбралі на зіму стагі з сенам, вось, думаю, класны фотасэт. Пакрасуюся:)

Шкада толькі, што сонейка ўчора не было, а так, проста цуд:)

Ну вось ўжо 9 год, як мы з Сашкам закаханыя:) Адзначым гэтую датку паходам на выставу і ў рэстаран:)

Прымайце ад мяне віншаванні! Хай каханне будзе вечным!

Па розных варыянтах адказу я атрымалася настаўнікам, пісьменнікам і беларусам тусовачным:) Што, у прынцыпе, недалёка ад праўды:)

Пабачыла тут.
А вы якія беларусы?
Пабачыла тут.
А вы якія беларусы?
Я ж мару пра цяжарную фотасесію, дык жа трэба нешта зрабіць для ажыццяўлення мары!!!
Оригинал взят у
ruskatja в Красота в подарок
( условия участия... )
Оригинал взят у
Дорогие друзья!
Мы предлагаем вам на 1 день перевоплотиться и на славу повеселиться :) Моделью может быть любая девушка, главное очень захотеть и попасть в руки к профессионалам. Они помогут вам стать настоящей принцессой! Профессиональный макияж и фотосессия убедят вас в этом! Не упустите шанс сделать себе подарок, не забывайте о себе, любите себя и позволяйте маленькие праздники!
Вы всегда можете обратиться к нам и заказать это чудесное перевоплощение, а сейчас предлагаем поучаствовать в розыгрыше 1 сертификата на фотосессию и выполнение макияжа. И 2х сертификатов со скидкой 50% на выполнение макияжа и 2х сертификатов со скидкой 50% на портретную фотосесси (2-х часовая съемка, после которой получите 20 отретушированных напечатанных фотографий!).
( условия участия... )
Слухайце, а накідайце мне спасылак, якім чынам можна піярыць літаратуру і чытанне?
Фотка клікабельная
Я сама неяк пісала пра фота-праекты розныя, а вы можа яшчэ чаго бачылі, што ў свеце робіцца?

Склала я пяцікніжжа беларускіх маляванак для РС.
Усе кніжкі набываліся на перпектыву, яшчэ не былі апрабаваны і размаляваны, таму цікавыя будуць вашы каментары, як на дзіцячае і дарослае вока. Наогул жа, я такія кніжкі ў дзяцінстве любіла, памятаю маляванкі па матывах мультфільмаў.

Сёлета я не прыдумала, як адзначыць Народзіны ў ЖЖ, але ўжо прыходзяць віншаванні. Таму гэты пост адмыслова для іх.
Ну і каб мне было не проста прыемна, а яшчэ і цікава прымаць віншаванні, раскажыце ці пакажыце, а што б вы мне падарылі, ну які падарунак мне пасуе, чаго мне не стае для поўнага шчасця? Гэта я да таго, што ніколі ня ўмела складаць віш-лісты, і некаторым сябрам зусім ня ўмею палягчаць працэс выбару падарунка, а тут глядзіш, і сама зразумею, што мне нешта трэба:)
Да, 26 мне, калі што:)

За сваё ўжо саліднае жыццё ў мяне назбіралася шмат сяброў і блізкіх знаёмых: школьныя, ліцэйскія, універскія, Сашкавы аднакурснікі з жонкамі, яшчэ па інтарэсах. Усе яны вельмі розныя, і ўсіх я люблю.
Але калі набліжаецца дзень народзінаў, а ён у нас з Сашкам з розніцай у тры дні, то заўжды паўстае пытанне: ці варта змешваць кампаніі? Зазвычай гэта прыпадае на выходныя, калі трэба і сваякоў запрасіць, і з сябрамі патусіць. Ужо мінус два дні. І мінус усе сілы на гатоўку. Здаецца, усе збольшага камунікабельныя, амаль усе любяць гульні. Але мой Сашка, як чалавек замкнёны, наогул не любіць святы, а тым больш такія ўрачыстасці на 15-20 чалавек. Было нават, што мы розныя кампаніі запрашалі асобна, а ўжо бацькоў на наступныя выходныя, але гэта дужа клопатна. Здаралася, што і наогул святкавалі вельмі сціпла - удваіх. Натуральна, у вялікіх кампаніях ёсць свае плюсы і мінусы. Дык вось.
Маё пытанне ў тым, як вы ставіцеся да вось такіх змешаных кампаній у межах звычайнай кватэры? Ці запрашаеце памногу розных людзей у якасці гаспадара? Як сябе пачуваеце ў незнаёмых кампашках госцем? Падзяліцеся досведам паспяховых і непаспяховых мерапрыемстваў падобнага кшталту. А я ўжо сама вырашу, што мне рабіць.

Вырашыла да зімы не цягнуць з заканчэннем справаздачы з адпачынку:)
Апошнім пунктам нашай вандроўкі быў Гейрангерф'ёрд - уключаны ў спіс ЮНЭСКА, дарагі і вельмі папулярны.

Гэта від з гары Далсніба - 1500 метраў над узрўнем ф'ёрда.
( Апошнія здымкі )

Зарэгістравалася на сайце Аўкцыёнаў, каб набыць кнігу казак Гаўфа, Гофмана, Перо "Прыгажуня ў сонным лесе" з серыі "Бібліятэка замежнай дзіцячай літаратуры", зрабіла стаўку. За час аўкцыёна рэгулярна заходзіла паглядзець, як там справы. За тыдзень зацікавілася лотам не больш за 15 чалавек. ну, думаю, мая кніжка! Нават у таго ж прадаўца яшчэ адну набыла, каб ужо перасылкай не дзеля адной кніжкі займацца. А вось жа аблом! Ноччу за некалькі хвілін да канца аўкцыёну перабілі маю стаўку на няшчасных 250 рублёў! і разумею, што ўсё па законах аўкцыёна, але такое адчуванне, шо мяне падманулі:( Неяк прыкра:( Увялі з-пад носа ласы кавалак. Эх!
Ладна, буду цяпер навучаная законам джунгляў. Дарэчы, пра джунглі і ўсё такое. Там яшчэ Рабінзона Круза па-беларуску прадаюць за 8 тысяч. Так што налятай. Вас ужо не падмануць, як мяне. Бо там ёсць опцыя набыць адразу, не чакаючы апошняй хвіліны гандлю.
Дарэчы, раз ужо зарэгістравалася, можа, пачну з часам і сама сёе-тое выстаўляць, бо кніжак за апошні час скупіла вельмі шмат (каля 40, можа, неяк асобным пастом распавяду), а месца ў шафе ўжо не стае. Вось жа такія дзялы.

Склала для Радыё Свабода падборку з пяці кніг на ўлюбёную тэму - пра гульні. Збольшага атрымалася пяцёрка інтэлектуальных гульняў. А ёсць жа яшчэ дзіцячыя, народныя, спартыўныя, кампанейскія - ці ёсць пра іх кнігі? Цікавіць найбольш беларуская літаратура. І каб гульня не была проста эпізодам ці фонам, а напраўду адыгрывала важную ролю ў сюжэце, раскрыцці герояў, кульмінацыі ці нешта накшталт таго.
А вось маё Пяцікніжжа:
А вось маё Пяцікніжжа:
- Міхась Зарэцкі. Адна партыя ў шашкі
- Уладзімер Караткевіч. Ладзьдзя роспачы
- Андрэй Федарэнка. Цугцванг
- Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы
- Герман Гесэ. Гульня шкляных пэрлаў. Пераклад зь нямецкай Васіля Сёмухі
Ведаеце, усё ж творчыя заданні, а менавіта іх плён мяне шчыра радуе. Дала на мінулым занятку пару нашых студэнцкіх налепак "Апраніся па-беларуску" і "Беларускія кветачкі", а таксама прыклады таго, што робіцца і плануецца ў нашых гарадах ("Смак беларускай мовы" ды інш.) Павучылі лексіку і задала на дом стварыць свае праекты рэкламных шчытоў беларускай мовы. Развесілі мы іх па аўдыторыі, нібы па горадзе, і яны ў групах складалі рэйтынг найлепшых плакатаў зыходзячы з крытэраў арыгінальнасці, інфармацыйнасці і эстэтычнасці.
Вось найлепшыя работы паводле рэйтынгаў:
( Яшчэ )

Усё часцей заходжу ў кнігарні без асаблівай надзеі знайсці там штось цікавага на беларускіх палічках. Збольшага набываю кнігі, што раней падаваліся дарагімі, а цяпер зусім капейкі. Часта шкадую пра некаторыя выданні, якія хутка раскупілі, а я тады не адшкадавала грошай, напрыклад, на ілюстраванае выданне "Шляхціца Завальні". Новыя ж кнігі шакуюць сваімі коштамі, а вось вокладкай ці тэкстам - не асабліва.
А сёння мая рука сама пацягнулася па вось гэтую кнігу. І не дарма! Малюнкі прыгожыя, імёны прыкольныя, тэкст вясёлы і сучасны! Я і не паглядзела на кошт - адназначна класная кніжка! У метро ўсміхалася, калі чытала.
Прайшла на працу, аказалася, што аўтар - мой фрэнд
palivac, чым я вельмі ганаруся.
Яшчэ крыху пагугліўшы, я зразумела, што гэты тэкст ужо публікаваўся ў "Бярозцы" з горшымі малюнкамі, а яшчэ ў кнізе "Крынічка Буль-Буль", якая стаіць у мяне на паліцы, але я нават і ня ведала, што там ёсць гэтая казачная аповесць. Адным словам, вельмі раю! Набыць можна ў інтэрнэт-кнігарні "Кніжны салон".
А яшчэ я сёння набыла адну навінку - яблычныя чыпсы "Залатыя лустачкі". Ну, гэта мае ўлюбёныя сушаныя яблыкі сталі прадаваць! Схрумстала ўмомант! смачна!

Ніяк не магу знайсці кантакт з дзяўчатамі са сваёй новай групы. То бок, яны нават пачалі сёе-тое вучыць і разумець, але я пакуль не адчуваю, што ім коцяць мае метады, што ім цікава на занятках, што яны глядзяць мне ў рот. Пісаць канспект яны не любяць, на слых не ўспрымаюць, творчыя заданні іх не натхнілі, у віктарынах і конкурсах яны пакуль поўныя лузеры, на занятках вечна шумяць. Я ўжо амаль усё пераспрабавала, засталіся азартныя гульні:) Калі і гульнямі я не распалю ў іх інтарэс, то і ня ведаю, што рабіць.
Наогул, я сама цяпер у азартным запале. Цяпер мая калега-русіца - мая суперніца. Яна таксама маладая, амбітная, але яе пары стаяць першымі, яна высмокчвае з іх усе сокі, і да таго ж заўжды затрымлівае дзяўчат на перапынку, і яны на мае заняткі спазняюцца на 10 хвілін, прыходзяць з марозівам, ці зусім не адпачываюць. Я ёй зрабіла заўвагу, але нічога не змянілася:(
Не скажу, што з мінулай групай у мяне хутка наладзіўся кантакт, да таго ж калега ў мяне была дасведчаная, мая былая класуха, з ёй цяжка было цягацца. Але я неяк хутка адчула нерв групы і следавала яму. Рускаарыентаваных я так і не здолела пераарыентаваць, але любоў прынамсі паловы групы я займела. Хоць па выніках усё адно ў мяне быў адзін з найменшых адсоткаў па вучнёўскай любові сярод усіх выкладчыкаў.
Карацей, я ў пошуку, і мне гэта цікава. Спадзяюся, што знаходкі не за гарамі.
P.S. Раскажыце, за што вы любілі сваіх настаўнікаў? За веды, за шчырасць, за метады, за дабрыню, за строгасць? Што вы цанілі ў людзях, якія прыходзілі вам нешта выкладаць? Ну і ці важна, каб настаўніка любілі? Ці досыць, каб баяліся?
Я вось вельмі цаніла менавіта за дасведчанасць і ўменне гэта падаць, цікава падаць. Былі ў мяне некаторыя настаўнікі, ад якіх я проста балдзела ў фізічным сэнсе - мурашы па скуры беглі: так цікава распавядаў гісторык, так самааддана чытала паэзію русіца. Але на першым месцы ў школе ў мяне англічанка: за строгасць, дысцыпліну і суперскую методыку выкладання, ад якой я ў шостым класе размаўляла па-ангельску ў ванне.
А далей, у ліцэі і ва ўніверы ўжо цаніла не за методыку, а за змест, уласна за веды. Вось.

Сёння было прыемна прачытаць на НН пра тое, што справа наша жыве.

У Гомелі з дапамогай рэкламы навучаць беларускай мове
«Смак беларускай мовы» на вуліцах Мінска
Канешне, там шмат памылак і абдрукаў, што ў такой ініцыятыве недазваляльна, але мяне ўсё адно пацешыла. Нават нарадзілася заданне для сваіх дзяўчат сёння на курсах:)

Адна камерцыйная прапанова вымусіла мяне сёння яшчэ раз пераканацца, што па натуры я не мэнэджэр, і неабходнасць прафесійнага кантактавання з людзьмі для мяне суцэльная пакута. А сама ж горача падтрымлівала мужа ды іншых блізкіх сяброў, якія сумняваліся наконт павышэння ці змены працы. Цяпер сто разоў падумаю.
Наогул, новае месца, праца, пасада, абавязкі - гэта заўжды нешта новае, нязвыклае, да чаго ты мусіш прызвычаіцца. Але вось штодзень пераадольваць сябе, ажыццяўляць над сабой гвалт? Я не гатова.
А падзяліцеся вы падобным досведам? Ці даводзілася вам пераадольваць сябе, змяняць свае звычкі, характар, удасканальваць веды дзеля прафесійнай паспяховасці? Што з гэтага выйшла? Ці ўсё адразу атрымлівалася?
Наогул, ці можна выканаўцу стаць мэнэджэрам, крэатыўшчыкам? Ці можна гэтаму навучыцца? У каго-небудзь атрымалася?

Уздоўж дарогі ў канцы жніўня мы часта сустракалі вось такія парасончыкі з малінамі, чарэшняй, трускаўкамі, слівамі ды іншымі страшэнна смачнымі штукамі, якія ўмеюць вырошчваць у гэтых шыротах. Нягледзячы на тое, што кошт на вось такія порцыі завялікі, амаль паўсюль парасончык стаіць без прадавачкі, а побач слоік з грашыма. ну і тут на ваша сумленне. Наша сумленне чыстае:)
( А мы едзем далей )
Натхніўшыся справаздачай беларусаў, якія праехалі 10 тысяч кіламетраў ад Менска да Ўладзівастока на скутэрах, вырашыла яшчэ крышку напісаць пра Нарвегію. Для мяне ледавік стаўся наймацнейшым уражаннем за ўсё падарожжа.
( далей у блакіт )
( далей у блакіт )
Не паверыла я сонейку, што ўжо прыйшла восень. І вось табе маеш - прастуда, слабасьць і абсалютная немажлівасць настроіцца на сур'ёзны лад. У мяне два дні, каб напісаць даклад на кангрэс... Неяк гэта не ў тэму, хоць восень за вакенцам і прыгожая.
Праз тыдзень еду ў Коўна на кангрэс даследчыкаў Беларусі ажно на 4 дні, у вельмі добрай кампаніі! Адпачынак працягваецца!
Засталося толькі даклад напісаць:) Ну і пачытаць, чаго там ёсць у Коўна цікавага. Ведаю пра музей чарцей, трэба яшчэ чаго цікавага пашукаць:)

Ай! Толькі што да мяне на працу прынесьлі вось такі букет! Сказалі паліваць раз на тры дні і сышлі! Нават не сказалі, ад каго!

Ну я та ведаю, хто гэта мог быць:) Усё, настрой на свята ўжо створаны:)

Мне далі новую групу ў Ліцэі. Зноў буду выкладаць на вячэрнім.
Дарэчы, напрыканцы мінулага навучальнага года мне прынеслі паглядзець зводны рэйтынг выкладчыкаў белмовы і літаратуры вячэрняга ліцэя. У мяне там быў найлепшы вынік па паступальнасці маіх выхаванцаў (8 з 14), і найгоршы па любові да мяне маіх курсістак (85%). У іншых настаўніц былі адваротнапрапарцыянальныя вынікі.
****
Учора ўручалі дыпломы пераможцам конкурса маладых літаратараў імя Мілаша. Дык на імпрэзу прыйшлі адразу 5 маіх выпускніц - ужо ліцэістак. Павіншавалі мяне, падарылі цукеркі і кветкі. Недзе ж вычыталі і пра вечарыну, і спіс пераможцаў! Прыемна:) Можа, у хуткім часе я іх сустрэну ў спісе пераможцаў:)
****
Я ўжо была наважылася пайсці ў аўташколу, хоць ніколі ў жыцці не хацела кіраваць машынай, але раз мне далі групу, то ўжо ня будзе часу самой недзе вучыцца. Да таго ж хочацца пахадзіць на курс Анемпадыстава ў "Лятучым універсітэце", бо нешта я засумавала па вечарах у Беларускім калегіюме.
****
Дарэчы, сёння ў нас з Сашкам скураное вяселле. Упершыню няма настрою нешта ладзіць, абіраць падарунак, рыхтаваць сюрпрызы і культурную праграму. Можа, таму што скуранога за апошні час мы набылі ўжо шмат, а можа, таму што адпачынак і дні пасьля былі даволі насычанымі, а можа, таму што сёння панядзелак і банальна лянота.
****
А яшчэ я змяніла асноўны юзерпік - так, я больш не Одры. Я - гэта я, і на аватарцы мой уласны профіль.
А каменты з жж цяпер чамусьці прыходзяць у тэчку спам, і вакенца візуальнага рэдактара неяк нязручна змянілася:(
****
І да, мне проста крыху надакучыла распавядаць пра Нарвегію, таму я ўзяла часовы перапынак. Як з'явіцца натхненне, дапішу справаздачу, балазе, засталося няшмат:)

Наогул імжа ў Нарвегіі - гэта амаль перманентны стан надвор'я. Я лічу, што нам яшчэ пашэнціла, што ў нас было не так многа імжыстых дзён. Але вось адзін з іх.
( За заслонай )
( За заслонай )
Наогул, у нашай праграме было вельмі мала гарадоў. Ад Осла мы адмовіліся па парадах знаўцаў з улюбёнага форума, а ўключылі два прыакіянскіх горада - Берген і Алесун. Да Алесуна мы ў выніку так і не даехалі, таму Берген - гэта азіны вялікі нарвежскі горад, у якім нам давялося пабываць.
І вось мы паехалі ў Берген.

( Далей )
І вось мы паехалі ў Берген.
( Далей )
Насамрэч, Нарвегія вельмі разнастайная: ад гор і скал да азёраў і ф'ёрдаў, ад палёў ды садоў да гарадоў і сёл, ад вадападаў і горных рэк да ледавікоў і ледавіковых азёраў. Я складала наш маршрут, каб патроху ўбачыць усяго.
Начоўка ў сарайчыку на беразе ф'ёрда была насамрэч у цудоўных мясцінах, дзе растуць сады Хардангера і Лофтхуса.
( А што там далей )

Два самых папулярных турыстычных месца для пешых падъёмаў у горы размешчаны на адным фьёрдзе Lysefjord, што перакладаецца як яркі, яскравы. Наогул, фьёрд гэта вузкі заліў паміж гор з марской вадой, які ўразаецца глыбока ў сушу. Уся Нарвегія разрэзана фьёрдамі, праз некаторыя ўзведзены масты, але пераважна па іх хадзяць паромы, якія служаць працягам дарог. Таму ў нас было 2 шляхі, як даехаць да наступнай кропкі - або паехаць на пароме і паглядзець на Камень-гарохавіну і Кафедру святара з вады, або ехаць у аб'езд і сэканоміць час і грошы. Мы абралі варыянт другі, бо да парома яшчэ трэба было б перажыць серпанцін у 28 кален з тунэлямі і ня факт, што мы б патрапілі на паром, бо ходзіць ён 2-3 разы на дзень, займае 4 гадзіны і каштуе адпаведна. Кафедра святара, або Preikestolen - гэта такое адвеснае плоскае плато на вышыні 600 м над узроўнем фьёрда, якое напраўду нагадвае кафедру.
Звычайна там тусяць сотні турыстаў, некаторыя начуюць на плато, каб пабыць там на адзіноце. Такая думка была і ў нас, але ножкі пасля К'ерагу ўсё ж балелі, вечарэла ды імжыла, таму мы вырашылі ўстаць а 5 раніцы, каб быць на Кафедры калі ня першымі, то хаця б наступнымі пасьля тых, хто там заначуе.
( Чытаць болей... )